Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

24 мая 2017

Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Нагадаем, 20 мая Сямён Шапіра быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі.