Сем праектаў указаў на стале ў Прэзідэнта

9 марта 2020
Эканамічная сістэма Беларусі павінна працаваць на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Гэта заявіў сёння Кіраўнік дзяржавы на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Абмяркоўваліся сем праектаў указаў. Усе Аляксандр Лукашэнка адправіў на дапрацоўку. Пытанні - розныя: ад гарантыі для супрацоўнікаў прадпрыемстваў-банкрутаў, перапрацоўкі другсыравіны да развіцця электратранспарту і бяспошліннага ўвозу тавараў. Патрабаванне Прэзідэнта - усе новаўвядзенні павінны зрабіць жыццё беларусаў больш камфортным.

Забеспячэнне інтарэсаў людзей - у цэнтры эканомікі


Гаварылі сёння і аб удасканаленні сістэмы дзяржнагляду за станам сельгастэхнікі і абсталявання. Пасыл зразумелы: ставіцца да набытага з дзяржпадтрымкай беражліва. Безгаспадарчасць прыводзіць не толькі да надзвычайных здарэнняў, але і да звальненняў і судоў. Сёння ж прадставілі дакумент, які павінен павысіць эфектыўнасць працы натарыусаў. Абмеркавалі змяненні норм бяспошліннага ўвозу тавараў для фізасоб. Дэталі - у нашых наступных выпусках.