Сёння ў Сочы працягнуцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

15 февраля 2019

У першую чаргу дзень пройдзе пад знакам гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Абмеркаванне пытанняў з гэтай сферы будзе праходзіць на базе адукацыйнага цэнтра "Сірыус". Плануецца, што да размовы далучацца і профільныя міністры. Навучанне ў Сірыусе праводзяць адразу па трох кірунках: навука, спорт, мастацтва. Кожны месяц у цэнтр прыязджаюць каля 8 соцень юных талентаў. Спартыўныя навыкі дзеці адточваюць на алімпійскіх аб'ектах, а з будучымі навукоўцамі займаюцца лепшыя выкладчыкі краіны. Такі вопыт нам цікавы, улічваючы, што свой дзіцячы тэхнапарк створаць і ў Беларусі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі. Да гэтага Уладзімір Пуцін, Рэджэп Таіп Эрдаган і Хасан Раўхані правялі чарговы трохбаковы саміт па сірыйскай тэматыцы. Рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію супаў па часе правядзення перамоў. Гэта стала добрай магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі ў шырэйшым фармаце. Не толькі з Расіяй, але з Іранам і Турцыяй Беларусь звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны як у палітыцы, так і ў эканоміцы, і ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, афіцыйны Мінск сёння паўнапраўны ініцыятар мірных працэсаў. І заўсёды Беларусь выступала з дакладнай пазіцыяй аб неабходнасці хутчэйшага ўрэгулявання лакальных канфліктаў на планеце і процідзеянні тэрарызму.