Сёння ў Маскве прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

3 марта 2015

У ім прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пачаўся візіт з двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва, была закранутая і тэма сітуацыі ва Украіне. Перамовы па традыцыі папярэднічалі пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета, ключавая тэма якога - эканоміка дзвюх краін. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулыя 2 гады і прыярытэты развіцця ў будучыні. Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета прэзідэнты дзвюх краін зрабілі заяву для СМІ. На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія разам пераадолеюць любыя цяжкасці.

І сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага. Гэтым ордэнам узнагароджваюцца выдатныя расійскія і замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаў за заслугі ў супрацоўніцтве з Расіяй і садзейнічанні ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці.