Сёння ў Астане адбудзецца трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана

20 марта 2015

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць знешнія гандлёва-эканамічныя выклікі, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні.

Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Астану пачаўся ўчора. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь разлічвае на паскарэнне тэмпаў гандлю з Казахстанам. Дынаміка трохі запаволілася ў сувязі з абвалам расійскага рубля і сітуацыяй на знешніх рынках. Лідары Беларусі і Казахстана абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама эканамічную сітуацыю ў рэгіёне.

Падчас гутаркі пра двухбаковыя адносіны Беларусі і Казахстана Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі працягвае развівацца. Працуе вялікая колькасць сумесных праектаў, дзясяткі зборачных прадпрыемстваў Беларусі ў Казахстане.