Сёння адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

7 октября 2014
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Мінск прыняць удзел у маючых адбыцца пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Лідары дзвюх краін абмеркавалі парадак дня самітаў, у тым ліку пашырэнне Еўразійскага эканамічнага саюза за кошт далучэння да яго Арменіі. Адной з тэм гутаркі сталі адносіны Расіі і Беларусі ў гандлёва-эканамічнай сферы і ўплыў расійскага падатковага манеўру на фарміраванне беларускага бюджэту. Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння і выказаў упэўненасць, што яго важкі ўнёсак у развіццё двухбаковых адносін будзе і далей садзейнічаць умацаванню сяброўства паміж народамі Беларусі і Расіі.