Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

19 марта 2018
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз асабіста павіншаваў Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і падкрэсліў, што вынікі галасавання сведчаць аб падтрымцы абсалютнай большасцю расійскіх грамадзян курсу на ўмацаванне і развіццё краіны, узмацненне яе ўплыву на працэсы ў міжнароднай палітыцы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну новых значных здзяйсненняў у дзяржаўнай дзейнасці і выказаў упэўненасць, што традыцыйная братэрская сувязь народаў Беларусі і Расіі і надалей будуць заставацца надзейным фундаментам у адносінах дзвюх краін, спрыяць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і росту дабрабыту. 

Прэзідэнты таксама абмеркавалі графік будучых кантактаў на вышэйшым узроўні, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. У прыватнасці, на парадку дня стаіць правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Мінску. Тэрміны будуць узгоднены ў рабочым парадку.