Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Арменіі

28 июля 2018

Сёння па ініцыятыве армянскага боку адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Абмяркоўвалі развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы. Ёсць пазітыў - тавараабарот паміж Беларуссю і Арменіяй расце. У той жа час Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян сышліся ў меркаванні, што ў супрацоўніцтве паміж краінамі існуе вялікі незадзейнічаны патэнцыял.

Бакі дамовіліся прыкласці ўсе намаганні для яго рэалізацыі. Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Арменіі разгледзелі комплекс пытанняў, якія датычацца развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. У тым ліку - вынікі пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, якое адбылося напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу. Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі сітуацыю вакол прад'яўлення армянскім бокам абвінавачанняў на адрас генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.