Адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з Федэральным канцлерам Аўстрыі

29 мая 2018

Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з Федэральным канцлерам Аўстрыі.

Себасцьян Курц паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра змены на аўстрыйскім палітычным полі. У сваю чаргу беларускі лідар асабіста павіншаваў федэральнага канцлера з прызначэннем на гэтую пасаду. Бакі таксама абмеркавалі ў цэлым напрацаваныя паміж краінамі кантакты ў розных сферах і сышліся на думцы, што іх ні ў якім разе нельга страціць. Себасцьян Курц запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю. Прыняўшы запрашэнне, наш Прэзідэнт запрасіў еўрапейскага палітыка прыехаць у Беларусь у суправаджэнні дзелавых колаў.

Асобна бакі абмеркавалі форум "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог". Себасцьян Курц падкрэсліў дадатныя вынікі канферэнцыі. Гаварылі і пра сустрэчу асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якую, як плануецца, увосень прыме наша краіна. Федэральны канцлер выказаў гатовасць падтрымаць і дапамагчы ва ўсіх кірунках у правядзенні гэтага мерапрыемства.

Гаворачы пра двухбаковае супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка адзначыў пазітыўную дынаміку ў развіцці адносін паміж дзяржавамі і выказаў надзею на працяг плённага ўзаемадзеяння, пры гэтым пацвердзіў прыхільнасць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з Аўстрыяй. Гэтая краіна трывала ўвайшла ў спіс вядучых інвестпартнёраў Беларусі. Напрыклад, у сектары тэлекамунікацый. Стан спраў у гэтай сферы таксама закранулі ў тэлефоннай гутарцы. У прыватнасці, закранулі працу на рынку і далейшае развіццё кампаніі velcom, якая з'яўляецца даччынай у холдынгу "Тэлекам Аўстрыя".