Сёння працягнецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Савета Федэрацыі Расіі

6 марта 2020
Сёння працягнецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Савета Федэрацыі Расіі на чале з Валянцінай Мацвіенкай. Госці наведаюць мемарыяльнай комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", сустрэнуцца з ветэранамі. А напярэдадні ў Мінску абмяркоўвалася падрыхтоўка VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў старшыні Савета Федэрацыі  Валянціне Мацвіенцы ордэн Францыска Скарыны. Указ аб узнагароджанні быў падпісаны яшчэ вясной 2019 года - за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.