Сёння Прэзідэнт сустрэнецца з парламенцкай дэлегацыяй з Сінгапура

25 апреля 2013

Літаральна гадзіну таму самалёт з высокімі гасцямі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку наведваў Сінгапур. Быў падпісаны шэраг пагадненняў  і дагавораў. Гэтая краіна з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для прасоўвання нашай прадукцыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць перспектыўным удзел сінгапурскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Падчас візіту ў адказ таксама запланаваныя сустрэчы  ў абедзвюх палатах парламента. Акрамя таго, прадугледжана наведванне Парку высокіх тэхналогій, музея-запаведніка Нясвіж і Нацыянальнай бібліятэкі.