Сёння Прэзідэнт прыняў і пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічку

2 апреля 2013

На сустрэчы абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хацеў бы пачуць інфармацыю пра сітуацыю, якая складваецца ва Украіне, і тыя праблемы, якія сёння існуюць у адносінах дзвюх краін.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


Валянцін Вялічка далажыў Прэзідэнту, як развіваюцца беларуска-ўкраінскія адносіны на сучасным этапе, у тым ліку ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў, што адбываюцца, магчымага ўдзелу ў іх Украіны. Пасол адзначыў дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.


(Валянцін Вялічка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне)


Як неаднаразова адзначаў Кіраўнік беларускай дзяржавы, ёсць шэраг ключавых сфер, нацыянальныя інтарэсы ў якіх у Беларусі і Украіны супадаюць. Іх эфектыўная абарона і прасоўванне ў значнай ступені залежаць ад узроўню і глыбіні двухбаковага супрацоўніцтва.