Сёння Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расію

12 февраля 2019

Самалёт Кіраўніка дзяржавы вечарам вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Лідары Беларусі і Расіі падчас тэлефоннай размовы 31 студзеня дамовіліся аб сустрэчы, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.

Падчас маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні ў Сочы разгледзяць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Напярэдадні сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці перагаворнага парадку дня і фармату сустрэчы. Чакаецца, што заўтра прэзідэнты абмяркуюць ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. А з улікам канструктыўнага развіцця ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы ў пятніцу адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.