Сёння Прэзідэнт Беларусі адправіўся на прадпрыемства Слуцкія паясы

11 апреля 2014
Кіраўнік дзяржавы знаёміцца з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю аб'яднання Белмастацпромыслы Упраўлення справамі Прэзідэнта, якому належыць прадпрыемства. Аляксандру Лукашэнку раскажуць аб развіцці мастацкіх промыслаў у Слуцкім раёне і Мінскай вобласці ў цэлым. Беларускі лідар азнаёміцца з выставай узораў сувенірнай прадукцыі, тэхналогіяй самабытнага народнага ткацтва і працэсам вытворчасці аналага слуцкага пояса. Сёння на прадпрыемстве ўзноўлена ўнікальная тэхналогія слуцкіх мануфактур. Аналагаў гэтай прадукцыі ў свеце няма. Летась тут атрымалі чыстага прыбытку на 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў.