Сёння Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу

21 апреля 2016

Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым Пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу. Гэта адна з самых чаканых палітычных падзей года. Зварот пройдзе ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў. Лідар краіны выкажацца па ключавых пытаннях жыцця ў Беларусі.

У дзень сумеснага пасяджэння абедзвюх палат парламента Прэзідэнт звяртаецца да ўсёй нацыі праз яе абраных прадстаўнікоў. Тэзісы, агучаныя ў Авальнай зале, значныя для ўсёй краіны. Сённяшняе выступленне Прэзідэнта з праграмнай прамовай стане ўжо дваццатым. Дарэчы, такі фармат зносін - гэта канстытуцыйны абавязак Кіраўніка дзяржавы. У артыкуле 84 асноўнага закона краіны ў пункце 13 напісана, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь "звяртаецца з пасланнямі да народа аб становішчы ў дзяржаве і аб асноўных кірунках унутранай і знешняй палітыкі"; а ў пункце 14 гаворыцца, што Кіраўнік дзяржавы "звяртаецца са штогадовымі пасланнямі да парламента, якія заслухоўваюцца без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі".

У Авальнай зале Дома ўраду сёння паводле традыцыі будзе сапраўдны аншлаг. Бо да 110 дэпутатаў, якія звычайна тут засядаюць, дабаўляецца больш як дзве сотні чалавек. Гэта і сенатары, і міністры, і кіраўніцтва ўрада, і топ-менеджары прадпрыемстваў. А яшчэ шматлікія прадстаўнікі замежных дзяржаў і цэлая армія журналістаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя