Сёння Прэзідэнт Беларусі накіруецца з афіцыйным візітам у Егіпет

19 февраля 2020
У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам гэтай краіны  Абдэлем Фатахам аль-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць, як рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск улетку мінулага года. Размова  таксама пойдзе пра перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін. Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, гарантавання бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Падчас візіту беларускага лідара ў гэтую афрыканскую краіну мяркуецца падпісанне і новых дамоўленасцяў.


Пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва пройдзе ў Каіры

Паралельна з візітам Прэзідэнта ў Каіры пройдзе пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва. Такім чынам, краіны працягнуць ствараць умовы для развіцця двухбаковых адносін.