Самалёт Кіраўніка дзяржавы раніцай вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. І як стала вядома, борт нумар 1 прызямліўся ў Астане. Адразу з аэрапорта Прэзідэнт накіраваўся да манумента Абаронцам Айчыны, да падножжа якога ўсклаў кветкі. Помнік размешчаны ў адной з зялёных зон старой часткі Астаны, што служыць месцам правядзення парадаў з нагоды святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і паркам адпачынку. Побач з манументам знаходзіцца Алея кіраўнікоў дзяржаў з елкамі, якія пасадзілі прэзідэнты замежных дзяржаў. Адно з дрэў падчас візіту ў Казахстан у маі 2005 года пасадзіў Аляксандр Лукашэнка.
Праграмай гэтага візіту запланаваныя перамовы лідараў дзяржаў у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Тут Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмяркуюць працэсы інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Таксама будуць закранутыя пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і індустрыяльна-інавацыйнай сферах. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Плануецца сумеснае наведванне Беларуска-Казахстанскага вучэбна-вытворчага цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў пры Казахскім агратэхнічным універсітэце.
Сёння пачаўся двухдзённы афіцыйны візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан
3 октября 2013














