Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра Ігара Шуневіча

24 января 2017

МУС Беларусі павінна правесці разумную аптымізацыю. На гэта Прэзідэнт накіраваў кіраўніка ведамства.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра Ігара Шуневіча. Кіраўнік дзяржавы анансаваў вялікую гутарку з сілавікамі. Такая сустрэча пройдзе і з урадам. А сёння ў цэнтры ўвагі былі вынікі працы міліцыі летась і задачы на 2017-ы. Для МУС ён пройдзе пад знакам аптымізацыі.

Праваахоўнікі Беларусі спраўляюцца - летась забспечаны належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне. Па словах кіраўніка МУС, удалося не дапусціць пагаршэння крымінагеннай сітуацыі. Колькасць злачынстваў па выніках 2016 года знізілася, а іх раскрывальнасць наадварот расце. Такая тэндэнцыя трымаецца ўжо некалькі гадоў. На сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўвалі і магчымасць стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Гэта сусветная практыка. Такія відэаманіторынгі існуюць у многіх краінах і дазваляюць аператыўна рэагаваць на правапарушэнні. Калі пытанне наспела, то пры стварэнні адзінай сістэмы відэафіксацыі трэба прадумаць усе дэталі, лічыць Прэзідэнт.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя