Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў у сталіцу Узбекістана

23 июня 2016

Графік на гэтыя дні ў Прэзідэнта Беларусі насычаны. У гэтыя хвіліны з Нацыянальнага аэрапорта Мінск вылецеў самалёт Кіраўніка дзяржавы. Сёння і заўтра Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт ва Узбекістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін. Маючы адбыцца ў Ташкенце саміт арганізацыі стане першым, у якім Беларусь прыме ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.

Мікалай Клакевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане: "Беларусь, ужо ўдзельнічаючы на ўзроўні краіны-назіральніка, дарэчы, з'яўляецца і першай краінай, якая будзе, што называецца, адкрываць гэты шлях у Еўропу з Азіі. Зразумела, што калі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва зацікаўлена ў развіцці такіх міжнародных транспартных калідораў, гэта ж не проста словы. Гэта аб'екты, гэта людзі, гэта тэхніка, гэта вопыт. Гэта ўсё будзе задзейнічана як з боку Беларусі, так і з боку іншых удзельнікаў".

У сталіцу Узбекістана беларускі борт нумар адзін прыбудзе ўжо сёння вечарам. Усе падрабязнасці рабочага візіту Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.