Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве

22 ноября 2016

Прэзідэнт Беларусі сёння накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава-2 бліжэй да паўдня. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у храме Хрыста Збавіцеля возьмуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе. Затым прэзідэнты дзвюх краін правядуць двухбаковую сустрэчу: лідары абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, інтэграцыйныя працэсы і сітуацыю ў свеце. Падрабязнасці рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Маскву ўжо ў наступным выпуску ў 19:00.