Самалёт Кіраўніка дзяржавы сёння раніцай вылецеў у Пекін

28 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з дзяржаўным візітам у Пекін. Самалёт Кіраўніка дзяржавы сёння раніцай вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Беларускі лідар таксама правядзе сустрэчы з прэм'ерам Дзяржсавета, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета і кіраўніком Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі і адкажа на іх пытанні.