Самалёт беларускага лідара здзейсніў пасадку на авіябазе ВПС Індыі

11 сентября 2017

Вяртаемся да галоўнай знешнепалітычнай падзеі панядзелка. Сёння Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Індыю. І як толькі што стала вядома, самалёт беларускага лідара здзейсніў пасадку на авіябазе ВПС краіны побач з міжнародным аэрапортам імя Індзіры Гандзі. Гэтыя кадры мы атрымалі літаральна некалькі хвілін таму.

У цяперашні час авіябаза выкарыстоўваецца для цырыманіяльных сустрэч высокіх гасцей замежных дзяржаў. Чакаецца, што раніцай 12 верасня адбудзецца ўрачыстая цырымонія сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Індыі. Падрабязнасці ў нашых выпусках навін.