Саміт ЕАЭС прайшоў у Санкт-Пецярбургу

20 декабря 2019
Зараз афіцыйна: Беларусь - старшыня Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2020 года. Рашэнне зацвердзілі на саміце ў Санкт-Пецярбургу. Сустрэча лідараў краін "пяцёркі" ў вузкім саставе працягвалася літаральна 10 хвілін. Гэта знак таго, што па ўсіх пытаннях дасягнутыя дамоўленасці. На пасяджэнні ў пашыраным складзе бакі ўсе рашэнні і дакументы заверылі подпісамі. Так, кіраўнікі краін ЕАЭС падпісалі пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні ў Саюзе і зацвердзілі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі ЕЭК - да сваёй працы ён прыступіць з 1 лютага. 


Вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі


Незадоўга да саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін шукалі рашэнні ў пытаннях беларуска-расійскіх адносін. Сённяшнія перамовы - працяг пяцігадзіннага сочынскага марафона ў пачатку месяца. Цяперашні дыялог у Санкт-Пецярбургу працягнуўся паўтары гадзіны - за гэты час былі цалкам узгодненыя пытанні ў сферах сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, рэгулявання алкагольнага рынку. Пакуль бакі не дасягнулі дамоўленасцяў па 3 дарожных картах з 31-ой.

Максім Арэшкін, міністр эканамічнага развіцця Расіі: "Абмяркоўвалі тое, што дасягнута з моманту сустрэчы ў Сочы. У нас была вельмі напружаная і вельмі эфектыўная праца, якую мы вялі з Дзмітрыем Мікалаевічам Крутым, маім візаві, па гэтай праблематыцы. Па выніках сённяшніх перамоў засталіся тры групы пытанняў, якія блакіруюць фінальныя дамоўленасці. Гэта дамоўленасці ў нафтавай сферы, газавай і падатковай сферах. Гэта тры групы пытанняў, якія засталося вырашыць для таго, каб фіналізаваць усе дарожныя карты".

Перагаворны марафон працягваецца. Гэтымі хвілінамі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.