З векавым юбілеем ведамства супрацоўнікаў КДБ павіншаваў Прэзідэнт

15 декабря 2017

Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці было б немагчыма без эфектыўнай працы сілавых структур. З такімі словамі звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў урачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю органаў дзяржбяспекі.

У гэтыя хвіліны святочнае мерапрыемства праходзіць у Палацы Рэспублікі. Сярод гасцей дэлегацыі больш як з 20 краін. Паколькі ў сучасным свеце прадухіліць глабальныя пагрозы магчыма толькі разам, беларускі КДБ развівае супрацоўніцтва са спецслужбамі дзясяткаў дзяржаў. Так, у тым ліку і з дапамогай нашых спецыялістаў удалося прадухіліць шэраг спроб учынення тэрактаў у Расіі і некаторых еўрапейскіх краінах. На гістарычных каштоўнасцях, прафесіяналізме, зладжанасці працы дзяржавы і спецслужб зрабіў акцэнт і Кіраўнік дзяржавы.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі адбыўся як эфектыўная і самадастатковая спецслужба суверэннай краіны. На гэта таксама звярнуў увагу Прэзідэнт. У тым ліку дзякуючы спецыялістам КДБ Беларусь здабыла сапраўдную незалежнасць і зараз здольная самастойна вырашаць свой лёс і весці шматвектарную знешнюю палітыку.