Са святам беларусаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка

9 мая 2017

"У жорсткіх бітвах Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спыненая яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем'ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў. Як неацэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і лісты з фронту. Бяспрыкладная гераічнасць савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз", - гаворыцца ў віншаванні.