З Днем настаўніка павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

7 октября 2018

Сёння віншаванні прымаюць прадстаўнікі самай высакароднай прафесіі - настаўнікі. Словы ўдзячнасці за іх нялёгкую працу гучаць у гэты дзень ад усіх нас. Бо менавіта настаўнік дае нам першыя ўрокі жыцця - дабрыні, мужнасці і справядлівасці. Са святам прадстаўнікоў гэтай сферы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Найвышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і гадаваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі. Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу - адну з найважнейшых і высакародных на зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і вялізнае цярпенне", - гаворыцца ў віншаванні.