З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна

2 апреля 2019

З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што міжнароднае становішча і патрабаванні часу ставяць перад дзвюма краінамі стратэгічную задачу па далейшым умацаванні Саюзнай дзяржавы з улікам нацыянальных прыярытэтаў і прынцыпаў раўнапраўя.

"Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы аб'ядноўвае самых блізкіх партнёраў і добрых суседзяў на постсавецкай прасторы. Менавіта ў гэтым крыецца жыццёвая сіла і вялізны патэнцыял беларуска-расійскай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні. "Глыбока перакананы, што давер і паразуменне будуць і надалей заставацца вызначальнымі характарыстыкамі саюзнага будаўніцтва, а таксама дазволяць вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень, што адпавядае інтарэсам нашых народаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні буйным палітычным і грамадскім дзеячам Расіі.