Шэраг службовых асоб прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна

16 августа 2018

За невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб. Адпаведны указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Анатоль Чорны і Віталь Воўк вызваленыя ад пасад міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасці адпаведна.

Строгая вымова аб'яўленая старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіславаў Зась і Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў папярэджаныя аб няпоўнай службовай адпаведнасці.