Падрабязнасці нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта

24 октября 2017

Да гэтай хвіліны сталі вядомыя падрабязнасці нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, якую правёў сёння Аляксандр Лукашэнка. Як паведаміла журналістам прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы, усе пытанні, якія акрэсліў Прэзідэнт, адкрываючы сустрэчу, (гэта павышэнне прэстыжу дзяржслужбы, працоўная дысцыпліна і ўдасканаленне працы са зваротамі грамадзян) былі абмеркаваны вельмі канкрэтна і падрабязна. Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта назвала прапановы па наладжванні новай сістэмы працы са зваротамі. Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы ў гэтым пытанні - слухаць і чуць людзей, бачыць тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць. Таксама Прэзідэнту далажылі першыя вынікі праверкі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ў дзяржапараце, гэтая праца прадоўжыцца. Прадметам гутаркі таксама сталі пытанні кадравай палітыкі і праца СМІ. Акрамя таго, памочнікі Прэзідэнта далажылі пра ход рэалізацыі стратэгічных праектаў.