Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім кірунку абапіраецца на мытныя органы Беларусі

26 сентября 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько. У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы  былі тэндэнцыі, якія  ўплываюць на працу беларускай мытні.  Паколькі мытная служба  сёння - гэта, у першую чаргу, надзейны шчыт ад кантрабанды і зручны праваднік для легальных таварных патокаў. Беларуская цікавасць заключаецца ў тым, каб гэты  паток  ішоў без збояў, павышаючы нашу транзітную прывабнасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў ДМК удасканаліць працу ў пунктах мытнага афармлення, а таксама заявіў пра намер дасканала прааналізаваць стан спраў у мытных органах Беларусі.

Як далажыў Юрый Сянько, асноўныя паказчыкі дзейнасці мытных органаў выкананы. У прыватнасці, прагнозны паказчык па паступленні плацяжоў у рэспубліканскі бюджэт перавысіў 100 %. Аператыўная мытня выявіла каля 680 адміністрацыйных правапарушэнняў на суму каля 24 мільёнаў (дэнамінаваных) рублёў.