Вынік працы эканомікі краіны павінен адчуваць кожны чалавек

20 сентября 2019

Шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём гэтага сектара, напярэдадні абмеркавалі з Кіраўніком дзяржавы ключавыя распрацоўшчыкі, чыноўнікі і эксперты. У фокусе ўвагі - пакет прагнозных дакументаў на будучы год, ад якіх будуць залежаць асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. У прыватнасці, праект бюджэту, дзяржпраграма кіравання фінансамі і курс грашова-крэдытнай палітыкі. Мэты, пазначаныя цяперашнім складам урада, павінны быць дасягнутыя. Таксама павінны выразна выконвацца і ўсе даручэнні Прэзідэнта.

Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за экспарт тавараў і паслуг персанальная адказнасць ускладзеная на віцэ-прэм'ераў. Прэзідэнт запатрабаваў ад кожнага ў сваёй сферы далажыць, чаму не выконваецца той або іншы паказчык. Па выніках дэталёвага разбору эканамічных пытанняў пакет прагнозных дакументаў, прадстаўлены ўрадам, Прэзідэнт адправіў на дапрацоўку.