Рэспубліканскі баль выпускнікоў аб'яднаў больш за 200 лепшых маладых людзей

25 июня 2019
Адзначаць на вышэйшым узроўні заслугі тых, хто дзякуючы сваёй стараннасці і працавітасці  дабіўся выдатных вынікаў у вучобе. Рэспубліканскі баль выпускнікоў. Сёння ён аб'яднаў больш за 200 лепшых маладых людзей. Упершыню  на ўрачыстасць запрасілі і маладых людзей з дзясятка краін: Кітая, Туркменістана, В'етнама, Шры-Ланкі, Францыі.  Яны таксама атрымалі адукацыю ў нашай краіне,  прычым выніковы бал у іх дыпломе  10. Значыць, годныя прызнання і заахвочвання. Гэтым вечарам гучала нямала слоў падзякі ад ужо былых студэнтаў у адрас тых, хто на працягу вучобы падтрымліваў і словам, і справай - педагогам. І яны, і выпускнікі  ўдастоеныя падзякі Кіраўніка дзяржавы. "Увасабляйце мары ў рэальным жыцці  і працуйце на карысны людзям вынік!" – з такімі словамі да маладых людзей звярнуўся Аляксандр Лукашэнка. Усе кранальныя моманты свята  сабрала Ілона Красуцкая. 

Гэтым вечарам дзясяткі брэндаваных аўтобусаў II Еўрапейскіх гульняў перасякаюць праспект Пераможцаў. Можна падумаць, што вязуць удзельнікаў спаборніцтваў, але картэжы накіроўваюцца да выставачнага цэнтра "БелЭкспа". Яго звычайна называюць рамонкам. Што гаворыцца, усё супала. Сапраўды, такі пераможны і квітнеючы перыяд зараз у гэтых маладых людзей. Яны  выпускнікі і ўдзельнікі рэспубліканскага балю. Імянныя запрашальныя атрымалі дзякуючы выдатным дасягненням у вучобе. 

Сярод слоў, якімі высцелена імправізаваная дарожка, можна ўбачыць і тыя, што прывялі іх да поспеху. Упартасць, працавітасць і нават зубрэнне. Бо ўсе мы ведаем, чаго варты найвышэйшы бал у залікоўцы. Бяссонныя ночы, горы канспектаў, усё гэта часта ахвяруючы асабістым часам. Але ўрэшце  з часам разумееш: гэта таго каштавала. 

Сёлета выпускнікамі вышэйшых навучальных устаноў краіны сталі 56 тысяч чалавек. Сярод іх 4 тысячы - іншаземцы. І тыя, і іншыя выбіраюць самыя папулярныя спецыяльнасці - IT, медыцына, адукацыя і будаўніцтва.

На мерапрыемства запрасілі больш за 200 чалавек. Упершыню на ўрачыстасці і таленавітыя маладыя людзі з 10 краін, якія таксама атрымалі адукацыю ў Беларусі. Вядома, гісторыі гэтых маладых людзей унікальныя. Але распавесці пра ўсе, на жаль, не хопіць эфірнага часу. Але мы ўсё ж падабралі некалькі цікавых.

На сайце механіка-матэматычнага факультэта БДУ яго імя ў спісе лепшых студэнтаў. І нядзіўна. Бо сярэдні бал у дыпломе - 10. Да таго ж ведае 5 моў. Не раз паказаў сябе і ў студэнцкіх спартакіядах па армрэслінгу і паўэрліфтынгу. Раўшэн Атаеў з Туркменістана прыехаў у Беларусь па спецыяльнасць "механіка і матэматычнае мадэляванне". 4 гады навучання ў БДУ ў мінулым, але ў памяці толькі самыя яркія моманты. 

Гэтыя граматы за ўдзел у танцавальных конкурсах пацвярджаюць -- студэнцкае жыццё не бывае сумным. Выпускніца лінгвістычнага ўніверсітэта Анастасія Трысцянецкая, акрамя спецыяльнасці "перакладчык", знайшла падтрымку, сяброў і сфармулявала свае мэты на будучыню - жыццё плануе звязаць з творчасцю. Зараз гатовая падзяліцца з першакурснікамі рэцэптам шчаслівага студэнцкага жыцця. 

Яны сёння як зоркі! Розум, прыгажосць, грацыя беларускіх дзяўчат. Мужнасць і стаць хлопцаў. Яны раздаюць інтэрв'ю, удзельнічаюць у імправізаваным ток-шоу і загадваюць свае запаветныя жаданні. 

Таленавітыя і яркія. Гэтая моладзь - гонар бацькоў, педагогаў. Іх усмешкі і смех адлюстроўваюць бестурботнасць гэтага дня. У мінулым  курсавыя, экзамены, здадзены падручнікі. Але вось што сапраўды ўжо не здасі ў багаж (бо патрачана столькі намаганняў) - гэта веды і вопыт. 

Па добрай традыцыі юнакоў і дзяўчат заўсёды асабіста віншуе Кіраўнік дзяржавы. У яго прамове зварот да кожнага: моладзі і педагогаў. А такая геаграфія  прысутных - лепшы прыклад, 

Прысутнасць Кіраўніка дзяржавы для юнакоў і дзяўчат - цэлая падзея. І гэта прытым, што зараз графік у Прэзідэнта, мякка кажучы, напружаны - наперадзе чарада міжнародных сустрэч, у тым ліку мерапрыемстваў у рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. Але і ў вучобе, як і ў спорце, бываюць і перамогі, і паражэнні. Галоўнае - не страчваць веру ў сябе, не пасаваць перад цяжкасцямі. 

Нараўне з залатым медалём у школе, чырвоным дыпломам у інстытуце гэтая ўзнагарода стане адной з самых значных. Падзяка Прэзідэнта. Па традыцыі Кіраўнік дзяржавы адзначае поспехі ўжо былых студэнтаў і тых, хто ўсе гэтыя 5-6 гадоў быў з імі побач: выпраўляў памылкі, падтрымліваў і даваў новыя веды. 

У якасці падзякі за такую ўвагу моладзь падрыхтавала для Аляксандра Лукашэнкі свой прэзент. Але, вядома, лепшым падарункам для Кіраўніка дзяржавы стануць яе далейшыя дасягненні. У прафесіі, спорце, грамадскай дзейнасці. 

Здавалася, яшчэ нядаўна гучаў апошні званок, прабеглі яшчэ пяць гадоў - і вось выпускны танец. Час хуткабежны, але самае галоўнае - пакінуць свой след. І мяркуючы па дасягненнях яшчэ ў самым пачатку шляху, у гэтых юнакоў і дзяўчат  усё атрымаецца. Галоўныя перамогі яшчэ наперадзе!

Высокатэхналагічныя аперацыі, будаўніцтва знакавых аб'ектаў, перамогі на міжнародных першынствах - і ўсё гэта пад беларускім флагам. Такія задачы ў гэтых маладых людзей: перадаць свой вопыт - вырасціць новую таленавітую эліту. І гэта лепшае адчуванне, што твае веды не прапалі дарма. Тады, сапраўды, кожны з гэтых юнакоў і дзяўчат  зможа сказаць: поспех Беларусі - гэта і мой асабісты поспех.