Рэалізацыяй абноўленага дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" зоймуцца мясцовыя органы ўлады

4 августа 2017

Менавіта яны падрабязна ведаюць праблемы свайго рэгіёна. Такое рашэнне прынята ўчора пасля дакладу Прэзідэнту аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанні занятасці насельніцтва. А фінальная версія трэцяга дэкрэта павінна быць гатовая да першага кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна дапамагчы тым, хто жадае працаваць.

Таксама на нарадзе прыведзеныя дэмаграфічныя вынікі паўгоддзя. За гэты час нараджальнасць знізілася. Але ва ўрадзе адзначылі, што меры па падтрымцы мацярынства апраўдалі чаканні. Да прыкладу, колькасць другіх і наступных дзяцей у сем'ях летась склала шэсцьдзесят працэнтаў.