Развіццё лічбавай сферы ў Беларусі абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці

14 октября 2019

Адна з названых ініцыятыў - новая навучальная ўстанова, якая зоймецца падрыхтоўкай кадраў для кампаній, якія працуюць у профільнай сферы. На нарадзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія тэрміны, як інфарматызацыя і лічбавізацыя,  павінны быць зразумелыя ўсяму насельніцтву Беларусі. Больш за тое, актуальна пытанне ўкаранення электроннага ўрада. Нагадаем, на V Усебеларускім сходзе паставілі задачу  ўжо да 2020 года ўкараніць гэты пакет тэхналогій у дзяржаўную сістэму.

Асобная ўвага падрыхтоўцы кадраў, на што будучы ўніверсітэт і разлічаны. Створаць яго  БДУ, БДУІР і Парк высокіх тэхналогій для падрыхтоўкі спецыялістаў экстра-класа. Прычым ключавым спонсарам могуць выступіць рэзідэнты ПВТ. Такая ВНУ дазволіць рыхтаваць работнікаў пад пэўныя задачы. Прэзідэнт падтрымаў падобную ініцыятыву - універсітэт можа стаць выдатнай пляцоўкай і маяком для паляпшэння ўсёй сістэмы адукацыі.

Адзначым,  што  ў хуткім часе  на разгляд Прэзідэнта ўнясуць і нарматыўны прававы акт аб стварэнні ІТ-універсітэта. Дакумент зафіксуе і ўнясе пэўныя правілы ў працу будучай ВНУ.

Таксама неўзабаве плануецца вялікая нарада па ўсіх пытаннях лічбавай трансфармацыі краіны. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вылучаць ІТ як асобны сектар эканомікі няправільна. Толькі ў спалучэнні ўсе звёны сістэмы  дазволяць дасягнуць якаснага фінансавага скоку. А гэта актыўнае ўкараненне лічбы ў прамысловасць, аграсектар і іншыя сферы жыцця. Гэта ж датычыцца і лічбавізацыі краіны. Больш сур'ёзная роля павінна быць адведзеная і профільнаму Міністэрству сувязі, каб жыхары Беларусі маглі не проста зразумець само паняцце інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, але і адчуць эфект ад навацый.