Развіццё сеткі бязмытнага гандлю абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

24 сентября 2019

Бязмытны гандаль: плюсы і мінусы. Варыянты развіцця гэтага аб'ёмнага эканамічнага сектара абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. 

У Беларусі за апошнія пяць гадоў утрая вырасла колькасць спецыялізаваных магазінаў, вызваленых ад мытных пошлін. Зараз іх 69, прычым, яны прызначаныя і для тых пасажыраў, якія выязджаюць, і для тых, што заязджаюць. Працуюць як на сферы турызму і транзіту, так і на ўнутранага спажыўца. Такія пункты збыту прадукцыі - ужо неад'емная частка зоны камфортных умоў для тых, хто перасякае мяжу. Галоўнае пытанне - як далейшае развіццё такой сеткі адаб'ецца на ўнутраным рынку краіны?

Заканадаўча ўсе патрабаванні да такіх магазінаў у нашай краіне ўжо вызначаны. Робяцца і новыя крокі наперад. Так, у пачатку жніўня ўступіў у сілу ўказ аб бязмытным гандлі на бартах паветраных судоў. У цэлым развіваць гэты рынак варта пад строгім наглядам кантралюючых органаў - гэта адно з ключавых патрабаванняў Прэзідэнта. 

Што датычыцца канкурэнцыі з беларускімі вытворцамі, то тут боязі няма. Асноўныя тавары ў такіх магазінах - гэта алкагольная прадукцыя, тытунёвая, а таксама парфумерыя.

Аляксандр Турчын,  першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: "Як правіла, гэты асартымент не перасякаецца з тым асартыментам, які выпускаюць нашы вытворцы", - сказаў ён. Усё-такі падаткі, якія выплачваюць гэтыя магазіны, ідуць у беларускі бюджэт. І мы чалавеку даём права выбару: купіць гэтыя тавары на тэрыторыі сумежных дзяржаў (ад гэтага ні бюджэт, ні суб'екты гаспадарання не атрымліваюць нічога), альбо ўсё-такі прагаласаваць рублём у беларускіх". 

Як стала вядома па выніках нарады, у Беларусі плануецца дадаткова адкрыць чатыры магазіны duty free на ўездзе ў краіну ў аўтамабільных пунктах пропуску. Такім чынам, іх будзе ўжо пяць. Па словах першага віцэ-прэм'ера, гэта разлічаная аптымальная колькасць.