Прэзідэнт: найбліжэйшыя гады будуць не самымі простымі для прамыслоўцаў - трэба выстаяць, павышаючы якасць тэхнікі

10 августа 2018

Развіццё рэгіёна, абнаўленне медыцынскай базы і будучыня прамысловых грандаў. Гэта галоўныя тэмы рабочай паездкі Прэзідэнта ў Гомельскую вобласць. Наведваючы завод "Гомсельмаш", Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб тым, што найбліжэйшыя гады будуць не самымі простымі для прамыслоўцаў - трэба выстаяць, павышаючы якасць і хутчэй вырабляючы новыя мадэлі тэхнікі. Да цяперашняга аграрнага сезона Аляксандр Лукашэнка даручаў паказаць працу новага сучаснага высокапрадукцыйнага суперкамбайна, які не будзе саступаць сусветным аналагам, але пры гэтым каштуе танней. Такі экзэмпляр ужо сышоў з канвеера гэтым летам. Навінкі, павышэнне надзейнасці машын, пошук новых рынкаў збыту - усё гэта разам дазволіць забяспечыць устойлівую працу завода.

А крыху раней Кіраўнік дзяржавы наведаў абноўленую дзіцячую абласную бальніцу. Гэта было даручэннем Прэзідэнта - рэканструяваць клініку. У выніку плошча медустановы павялічылася ўтрая. Стацыянар памножаны на два - зараз тут можна размясціць больш за паўтысячы пацыентаў. Раней аддзяленні былі раскіданыя па ўсім абласным цэнтры. Новы комплекс аб'яднаў усю педыятрычную службу Гомеля. Тут магчымая дыягностыка захворванняў у дзяцей любога ўзросту. З'явіліся кабінеты магнітна-рэзананснай і камп'ютарнай тамаграфіі і ўнікальныя для рэгіёна метады абследавання. Штогод па меддапамогу сюды звяртаюцца больш за 20 тысяч дзяцей. Зроблена нямала, але Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вобласці на неабходнасць дааснашчэння клінкі абсталяваннем і руплівы падыход у пытаннях кадравага забеспячэння.

Аб значнасці гэтага праекта па абнаўленні клінікі для жыхароў рэгіёна ішла размова і падчас зносін Прэзідэнта з калектывам Гомсельмаша. Апроч гэтага, гаварылі аб перспектывах прамысловага гіганта, закранулі ў размове і спартыўную тэму, не толькі падрыхтоўку да Еўрапейскіх гульняў, але і ўражанні ад матча паміж мінскім "Дынама" і "Зенітам", што прайшоў напярэдадні. Але пра гэта больш падрабязна ўжо ў "Панараме".