Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанку

10 сентября 2019

Сацыяльна-эканамічнае развіццё цэнтральнага рэгіёна, сітуацыя ў сельскай гаспадарцы і работа прамысловых прадпрыемстваў.

Гэтыя тэмы Прэзідэнт сёння абмеркаваў з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанкам. У цэлым рэгіён развіваецца стабільна, з вялікім прыбыткам працуе АПК, добрую прыбаўку забяспечвае мяса-малочны комплекс. Тым не менш ёсць праблемы. Гэта кадравыя пытанні і неэфектыўныя прадпрыемствы. Тут пазіцыя Прэзідэнта прынцыповая.

Будаўніцтва ў Мінскай вобласці

Абмяркоўвалі на сустрэчы і будучыню будаўнічага комплексу. Больш за  30 % жылля, што ўзводзіцца зараз у рэспубліцы, прыпадае на Мінскую вобласць. Вырашана аддаваць прыярытэт тым забудоўшчыкам, якія прыходзяць на аб'екты са сваім абсталяваннем, штатам спецыялістаў, бо ад гэтага ў тым ліку залежыць своечасовы ўвод новабудоўляў.  Гэта толькі частка тэм, закранутых на сустрэчы. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.