Развіццё і ўдасканаленне сферы адукацыі абмяркоўваліся ў Прэзідэнта

16 августа 2017

Развіццё і ўдасканаленне сферы адукацыі абмяркоўваліся напярэдадні падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. Вынікі сёлетняй уступнай кампаніі паказалі, якія карэкціроўкі правіл прыёму і адукацыйнага працэсу наспелі. Гэтыя пытанні будуць шырока абмяркоўвацца бацькамі і педагогамі. У тым ліку і на вялікім рэспубліканскім педсавеце. Ён пройдзе ў Мінску на наступным тыдні. Асаблівае даручэнне Прэзідэнта - напярэдадні 1 верасня надаць увагу падрыхтоўцы да школы дзяцей-сірот і хлопчыкаў і дзяўчынак з неўладкаваных сем'яў. Застаецца на парадку дня і пытанне абнаўлення праграм і падручнікаў.

З 1 верасня па ўсіх прадметах ва ўсіх класах будуць дзейнічаць абноўленыя вучэбныя праграмы. Яны размешчаныя ў адкрытым доступе на Нацыянальным адукацыйным партале. Сёлета запланавана выдаць паўсотні падручнікаў і дапаможнікаў, большая частка якіх - новыя.