Развіццё Гродна і ўсёй вобласці - у цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы

19 октября 2018

Прэзідэнт знаходзіцца з рабочай паездкай у гэтым рэгіёне.

Па прылёце адразу зайшла размова аб праблемных пытаннях у сельскай гаспадарцы. З-за надвор'я ў вобласці ёсць недабор па збожжы. Аб сацыяльна-эканамічных перспектывах і горадабудаўнічых планах Гродна Прэзідэнту далажылі на пляцоўцы агратурыстычнага комплексу "Каробчыцы". Абласны цэнтр павінен развівацца без паспеху і забудоўвацца з розумам. Пры гэтым неабходна развіваць і населеныя пункты ў сельскай мясцовасці, знаходзіць свайго роду разыначкі для іх выкарыстання, у тым ліку ў сферы агратурызму.

Аляксандр Лукашэнка наведаў спартыўны комплекс "Пышкі". Тут дзейнічаюць адразу дзве пляцоўкі - футбольны манеж і лядовая арэна. Яны пабудаваныя па прынцыпе паветраапорнай канструкцыі. Кожны дзень тут займаюцца да 400 дзяцей з дзіцячай спартыўнай школы. Трэніроўкі праходзяць у рэжыме нон-стоп на працягу ўсяго дня.

Гэтымі хвілінамі Прэзідэнт у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Тут вось-вось пачнецца сустрэча Кіраўніка дзяржавы з адоранай і таленавітай моладдзю.