Развіццё беларуска-кітайскіх адносін абмяркоўваў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з паслом КНР

19 мая 2018

Падрыхтоўку да саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ціндаа і развіццё беларуска-кітайскіх адносін у цэлым абмяркоўваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Цуй Цімін - самы дасведчаны спецыяліст Кітая ў пытаннях двухбаковых адносін, і яго пазіцыя вельмі важная для рэальнага напаўнення адносін і падрыхтоўкі сустрэч на вышэйшым і высокім узроўнях.

Нагадаем, у першай дэкадзе чэрвеня ў Кітаі пройдзе сустрэча лідараў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Беларусь павысіла свой удзел у гэтай аўтарытэтнай інтэграцыйнай платформе з партнёра па дыялогу да назіральніка.

Да саміта ў Ціндаа пройдзе значная падзея: у Мінск прыбудзе намеснік старшыні КНР Ван Цішань. Выбар Беларусі ў якасці краіны першага афіцыйнага візіту адразу пасля абрання на высокую пасаду сведчыць аб увазе кіраўніцтва КНР да развіцця і паглыблення двухбаковых адносін.