"Размова ў Прэзідэнта". Уладзімір Макей

4 сентября 2018

Вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці, развіццё адносін з Еўразійскім і Еўрапейскім саюзам і графік міжнародных сустрэч Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі сёння прыняў з дакладам Міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што прыярытэтам нумар адзін застаецца эканоміка, а яе аснова - гэта экспарт. Менавіта з акцэнтам на экспарт павінна развівацца знешнеэканамічная дзейнасць.

Ці лёгка Беларусі знайсці сваё месца пад сонцам у сусветным гандлі? Ці ёсць прагрэс у перамовах па ўступленні ў СГА? І навошта спрабуюць раскалыхаць "саюзную лодку"? На гэтыя і іншыя пытанні кіраўнік беларускай дыпламатыі адказаў у праекце "Размова ў Прэзідэнта"