Размова Прэзiдэнта Беларусi і прэм'ера латвійскай рэспублікі атрымалася па-добраму суседскай

19 января 2020
Ад сумеснага чэмпіянату свету па хакеі 2021 года да паставак нафты праз прыбалтыйскія парты. Размова  на тыдні Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ера латвійскай рэспублікі з амерыканскім пашпартам Крыш’яніса Карыньша атрымалася па-добраму суседскай… і без жорсткіх  дыпламатычных пратаколаў: дзелавая, сумленная, пазітыўная. 

Бакі зверылі  гадзіннікі  да хакейнага першынства, якое пройдзе ў Мінску і Рызе ўжо ў маі наступнага года. Абмеркавалі і пастаўкі чорнага золата: прыбалтыйскія гавані гатовы працаваць з нашай краінай, засталося дамовіцца з нафтавымі дзяржавамі. Па-ранейшаму шукаем фінансавы кампраміс з Расіяй, гаворым з Азербайджанам. Ёсць яшчэ і Нарвегія, краіна як раз працуе па чорным золаце праз Паўночнае і Балтыйскае мора. І ўсё гэта выдатна - калі знойдзем канстанту ў адносінах.

Давер на полюсе добрасуседства праяўляецца досыць сур'ёзна. Нават Вільнюс падумаў: а можа сапраўды пара б разумна працаваць разам, а не лаяцца. Бо агульная мэта дзяржаў - павышаць дабрабыт і ўмацоўваць эканоміку. І гэта лепшая ўзнагарода за перамовы.