Пашырыўся пералік відаў эканамічнай дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП

19 сентября 2017

Пашырыўся пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, гэта такія віды дзейнасці, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных кулінарных вырабаў, падаванне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізасоб, выкананне на заказ спажыўцоў розных відаў работ. Такім чынам, у адпаведнасці з указам, легалізаваныя віды эканамічнай дзейнасці, якія сёння здзяйсняюцца фізасобамі ў хатніх умовах альбо могуць здзяйсняцца ў такіх умовах без пагрозы прычынення шкоды як асобным грамадзянам, так і грамадству ў цэлым.

Указ створыць дадатковыя ўмовы для павышэння самазанятасці насельніцтва, уцягвання яго ў эканамічную дзейнасць і, такім чынам, будзе садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва ў краіне.