Працу завода "Штадлер Мінск" Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Петэрам Шпулерам

21 марта 2019

Рэалізацыя сумесных праектаў са "Штадлер" сур'ёзна паднімае імідж Беларусі. Працу завода ў Фаніпалі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння з уладальнікам швейцарскай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы назваў гэты інвестпраект паспяховым і падзякаваў Петэру Шпулеру за тое, што адзін з заводаў канцэрна па выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі размясціўся менавіта ў нашай краіне. "Штадлер Мінск" - самы сучасны завод швейцарскай сеткі кампаній, у якой 20 падраздзяленняў па ўсім свеце.

Усяго плануецца, што сёлета з канвеера ў Фаніпалі сыдуць каля 350 вагонаў. Для параўнання: летась іх было 120 - рост амаль у тры разы.