Працу і развіццё судовай сістэмы Прэзідэнт абмеркаваў са старшынёй Вярхоўнага суда

23 Снежня 2019
Развіццё судовай сістэмы краіны, навацыі ў працы і рэзанансныя крымінальныя справы сёння сталі падставай для грунтоўнага дыялогу Прэзідэнта са Старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

З новага года кандыдаты на пасаду суддзяў  будуць праходзіць абавязковае псіхалагічнае тэсціраванне

  Па сутнасці,  гэтая сустрэча стала працягам вялікай дыскусіі, якая адбылася ў красавіку. Кіраўнік дзяржавы даў шмат даручэнняў, калі наведваў новы будынак Вярхоўнага суда, ён  знаходзіцца літаральна цераз дарогу ад Палаца Незалежнасці. Прэзідэнт арыентаваў прадстаўнікоў Феміды  ў цэлым  пераасэнсаваць бачанне сваёй прафесіі. Быць больш уважлівымі да людзей і кожнага канкрэтнага выпадку ў практыцы. Бо якім будзе падыход, такое і ў цэлым будзе складвацца ўражанне аб усёй судзейскай вертыкалі краіны. Падрыў іміджу ў дадзеным выпадку  проста недапушчальны. Шэраг задач быў сфарміраваны і канкрэтна  для вышэйшай судовай інстанцыі.
Якія перамены адбыліся і будуць у судовай сістэме краіны? З новага года кандыдаты на пасаду суддзяў  будуць праходзіць абавязковае псіхалагічнае тэсціраванне. Методыка распрацавана сумесна з Акадэміяй кіравання і дазваляе вызначыць лепшыя кадры ў юрыспрудэнцыі. 

Паралельна  судовая сістэма пераходзіць на лічбу 

Вярхоўны суд распрацаваў праект Закона "Аб змяненні кодэксаў", яго чакае другое чытанне ў парламенце,  дазволяць аўдыя- або відэазапіс судовых пасяджэнняў. З 1 студзеня, акрамя Вярхоўнага суда, больш тэхналагічнымі павінны стаць і абласныя, а следам і раённыя суды.  Празрыстым і адкрытым становіцца не толькі сам працэс правасуддзя, але і судовыя рашэнні. У Беларусі фарміруецца іх банк звестак, доступ да якіх адкрыты для ўсіх. 

Вярхоўны суд прымае актыўны ўдзел у абнаўленні Кодэкса  аб адміністрацыйных правапарушэннях

Валянцін Сукала падрабязна распавёў журналістам, якія навіны прапануюцца. 
Сярод важных задач для судовай сістэмы на будучы год - магчымасць апеляцыйнага абскарджання судовых рашэнняў Вярхоўнага суда па першай інстанцыі. Дарэчы, у Беларусі з'явіцца і адзіны эканамічны апеляцыйны суд. Бакам, што знаходзяцца ў канфлікце,  не прыйдзецца ехаць у Мінск, разглядаць справу  будуць у рэжыме відэаканферэнцсувязі.
У новым годзе па даручэнні Кіраўніка дзяржавы  Вярхоўны суд разам з МУС  распрацуюць законапраект аб амністыі да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай.