Працаўнікоў аграпрамысловага комплексу павіншаваў Кіраўнік дзяржавы

17 ноября 2018

Вынікі года ў гэтыя дні падводзяць беларускія аграрыі і адзначаюць сваё прафесійнае свята. Працаўнікоў аграпрамысловага комплексу павіншаваў Кіраўнік дзяржавы і асабліва адзначыў, што нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай.

"Дзякуючы вашай стараннасці і рупліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантаваная харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна дазваляюць айчынным вытворцам займаць годныя пазіцыі на сусветным рынку. Усе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу", - гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт таксама пажадаў аграрыям спрыяльнага надвор'я і высокіх ураджаяў.