Праца Мытнага камітэта стала асноўнай тэмай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Юрыем Сянько

22 сентября 2019

На тыдні эфектыўная праца Мытнага камітэта стала асноўнай тэмай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй профільнага ведамства Юрыем Сянько.

Максімальнае спрашчэнне мытных фармальнасцяў і стварэнне безбар'ернага асяроддзя для бізнесу і камфорту для падарожнікаў - такія мэты ставіць перад сабою мытная служба. Сёння ва ўмовах, калі сусветныя адносіны развіваюцца імклівымі тэмпамі, а турызм становіцца нацыянальнай палітыкай, ролю вартавых мяжы пераацаніць складана. Для прыкладу: паток грузавога транспарту вырас на 3,5 %. І хоць чатыры з пяці машын ідуць праз Беларусь транзітам, аб'ём уражвае: 75 мільёнаў тон тавараў - і гэта за няпоўны год. У гэты ж час трэба адзначыць, што і колькасць правапарушэнняў і злачынстваў таксама павялічылася: тых жа самых наркотыкаў і псіхатропаў затрымана ў чатыры разы больш, чым летась.

Менавіта таму перад ДМК стаіць задача абараніць не толькі эканамічную, але і грамадскую бяспеку.