Праца малога бізнесу будзе арганізаваная цывілізавана

18 февраля 2014

Ніякага прадпрымальніцкага майдана не будзе. Аб магчымых змяненнях у працы прыватнікаў гаварылі сёння на нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы адразу ж перасцярог прадпрымальнікаў ад шантажу ўлады з-за магчымых змяненняў у іх дзейнасці. Толькі празрысты гандаль на карысць народа, але не на шкоду прыватнікам.


Пра што 2 гадзіны гаварыў Кіраўнік дзяржавы з чыноўнікамі і бізнесменамі - падрабязнасці нарады ў рэпартажы Сяргея Хамянтоўскага.


Ужо 10 гадоў з зайздроснай рэгулярнасцю Прэзідэнт вяртаецца да працы прадпрымальнікаў. Вось і зараз падстава пагаварыць знайшлася. Урад прапаноўвае з 1 ліпеня абавязаць усіх прадпрымальнікаў дакументальна пацвярджаць якасць рэалізуемага тавару. Справа добрая. Вось толькі не ўсе гатовыя адмовіцца ад шэрых схем. Праца малога бізнесу будзе арганізаваная цывілізавана, адразу заявіў Прэзідэнт і параіў прадпрымальнікам не шантажаваць уладу праз СМІ.


Прэзідэнт супраць прыняцця палавіністых рашэнняў або ўстанаўлення якіх-небудзь пераходных тэрмінаў. Галоўная мэта - абараніць беларускіх пакупнікоў ад няякаснага імпартнага кантрафакту.


Каб адмовіцца ад шэрага закупу ў Расіі, прадпрымальнікам патрэбная альтэрнатыва тут, у Беларусі. Патрэбныя адзіныя патрабаванні да афармлення пацвярджальнай дакументацыі ў Беларусі і Расіі, лічыць кіраўнік найстарэйшай з беларускіх бізнес-асацыяцый Аляксандр Калінін. Накладныя, якія прапаноўваюцца на расійскіх рынках у якасці дакументаў, у нас па-за законам.


Кампрамісныя рашэнні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы сёння шукалі не толькі чыноўнікі. Сваю ацэнку сітуацыі давалі і простыя прадпрымальнікі.


Кіраўнік дзяржавы даў чыноўнікам і бізнесменам месяц на дапрацоўку праекта ўказу. Прычым дакумент павінен легчы на стол Прэзідэнта з візамі ўсіх распрацоўшчыкаў.