Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Санкт-Пецярбург праходзіць пад знакам вырашэння інтэграцыйных пытанняў

20 декабря 2019
Спачатку  Аляксандр Лукашэнка з расійскім калегам абмяркуюць ключавыя моманты двухбаковых адносін, у тым ліку як зрабіць эканомікі краін бліжэй адна да адной  і зняць шэраг нявырашаных тэм, наконт чаго не змаглі пакуль дамовіцца нашы ўрады. Вернуцца і да дарожных карт. Далей інтэграцыйная тэма прадоўжыцца ў кантэксце Еўразійскага эканамічнага саюза на саміце ЕАЭС. У праграме: развіццё прамысловага і аграрнага сектараў, пенсіі і стратэгія развіцця нашага саюза да 2025 года. 

Беларусь абазначыць  праблемы  перад пачаткам  свайго старшынства ў аб'яднанні. Нагадаем, гэтыя паўнамоцтвы наша краіна прыме ў  наступным годзе. Зняцце  бар'ераў - да гэтага заклікае афіцыйны Мінск, наша пазіцыя тут нязменная. Беларусь выступае за роўныя ўмовы для канкурэнцыі на агульным рынку. Паводле звестак  ЕЭК,  сёння налічваецца больш  за 70  перашкод для інтэграцыі нашых эканомік. Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.