Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Шчыльны графік перамоў пачнецца з двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

20 декабря 2019
Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам знаходзіцца ў Расіі. Самалёт Кіраўніка дзяржавы раніцай прызямліўся ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга. Сённяшні дзень пройдзе пад знакам вырашэння  інтэграцыйных пытанняў. Прычым як у фармаце Саюзнай дзяржавы, так і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і краін СНД. 


На парадку дня перамоў эканамічны блок пытанняў

Парадак дня абяцае быць насычаным. З хвіліны на хвіліну павінны пачацца перамовы Аляксандра Лукашэнкі з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Асноўнай тэмай абмеркавання стануць ключавыя моманты двухбаковых адносін, у тым ліку перспектывы паглыблення эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. 


Саміт ЕАЭС: Мінск за зняцце бар'ераў

Далей па праграме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.  Яно пройдзе ў вузкім і пашыраным саставах.  Беларусь абазначыць праблемы ў аб'яднанні  перад пачаткам свайго старшынства ў ЕАЭС. Нагадаем, гэтыя паўнамоцтвы наша краіна прыме ў наступным годзе.  Зняцце бар'ераў - да гэтага заклікае афіцыйны Мінск, наша пазіцыя тут нязменная. Беларусь выступае за роўныя ўмовы для канкурэнцыі на агульным рынку. Паводле звестак ЕЭК,  сёння налічваецца больш за 70 перашкод для інтэграцыі нашых эканомік. Некаторыя з іх актуальныя для ўсіх краін Саюза, аднак большасць нацыянальныя,  тут у лідарах Расія і Казахстан. Таксама на саміце ЕАЭС абмяркуюць развіццё прамысловага і аграрнага сектараў, пенсіі і стратэгію развіцця нашага саюза да 2025 года. Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.